PlayStation Vita

PlayStation Vita (PS Vita) — партатыўная гульнявая прыстаўка, распрацавана Sony Computer Entertainment. Выпушчана ў Японіі 17 снежня 2011, у Паўночнай Амерыцы і Еўропе — 22 лютага 2012. На розных этапах распрацоўкі мела назвы NGP і PSP2. Кансоль падтрымлівае як гульні на фізічных носьбітах (карты памяці PlayStation Vita card), так і лічбавыя копіі, загружаныя з PlayStation Network. Можа запускаць гульні сваёй папярэдніцы (PlayStation Portable) з дапамогай эмуляцыі. Сістэма была анансаваная 27 студзеня 2011 разам з PlayStation Suite на PlayStation Meeting 2011. Да анонсу кансоль была вядомая як «PSP2», пра якую (як і пра PlayStation Phone) было вядома па чутак ад іншых распрацоўшчыкаў. Да E3 2011 сістэма была вядомая пад рабочай назвай «Next Generation Portable» («NGP»).


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search